Firefox блакіруе збор лічбавых адбіткаў
Што такое збор лічбавых адбіткаў?
Збор лічбавых адбіткаў — гэта тып сачэння ў інтэрнэце, больш пранікальны, чым звычайнае асочванне з дапамогай кукаў. Лічбавы адбітак ствараецца, калі кампанія робіць ваш унікальны профіль на аснове вашага камп'ютарнага абсталявання, праграмнага забеспячэння, дадатковых кампанентаў і нават пераваг. Вашыя налады, такія як экран, які вы выкарыстоўваеце, шрыфты, усталяваныя на вашым камп'ютары, і нават выбар вэб-браўзера могуць быць выкарыстаны для стварэння лічбавага адбітка.
Калі ў вас распаўсюджаны ноўтбук, ПК або смартфон, можа быць цяжэй адназначна ідэнтыфікаваць вашу прыладу з дапамогай лічбавага адбітка. Аднак, чым больш у вас унікальных дадаткаў, шрыфтоў і налад, тым лягчэй будзе вас знайсці. Кампаніі могуць выкарыстоўваць гэтую унікальную камбінацыю інфармацыі для стварэння вашага лічбавага адбітка. Вось чаму Firefox блакуе вядомыя збіральнікі лічбавых адбіткаў, так што вы ўсё яшчэ можаце выкарыстоўваць свае любімыя пашырэнні, тэмы і ўладкаванні без таго, каб рэклама ішла за вамі.
Збор лічбавых адбіткаў шкодны для Інтэрнэту
Практыка збору лічбавых адбіткаў дазваляе сачыць за вамі на працягу некалькіх месяцаў, нават калі вы ачышчаеце сталае сховішча браўзера або выкарыстоўваеце рэжым прыватнага аглядання — ігнаруючы відавочныя ўказанні з вашага боку, што вы не хочаце, каб за вамі сачылі . Нягледзячы на амаль поўную згоду паміж установамі стандартызацыі і пастаўшчыкамі браўзераў, што збор лічбавых адбіткаў шкодны, яго выкарыстанне ў інтэрнэце мае ўстойлівы рост цягам апошняга дзесяцігоддзя.
Firefox блакіруе збор лічбавых адбіткаў
Найноўшы браўзер Firefox бароніць вас ад збору лічбавых адбіткаў, блакуючы міжсайтавыя запыты да сервераў кампаній, вядомых сваім удзелам у падобнай дзейнасці. Мы прыклалі нямала высілкаў, каб пры абароне вашай прыватнасці не парушаць працы вэб-сайтаў, якія вам падабаецца наведваць. (Больш можна пачытаць тут, калі вам цікавыя тэхнічныя падрабязнасці.)
І гэта не складаныя налады, у якіх трэба доўга разбірацца. У новым браўзеры Firefox налада блакіравання збіральнікаў лічбавых адбіткаў з'яўляецца простай. Адкрыйце сваю панэль стану абароны, каб убачыць, як за вамі схавана сочаць і як Firefox прадухіляе гэта.
Вы, верагодна, будзеце не ў захапленні ад таго, што нехта сочыць за вашымі дзеяннямі ў рэальным жыцці. Няма прычын згаджацца на гэта ў Інтэрнэце. Калі ў вас яшчэ няма Firefox, спампуйце яго і абараніце сябе ад збору лічбавых адбіткаў.