Вашы таленты неабходныя для лепшага Інтэрнэту
Mozilla — гэта некамерцыйная арганізацыя, якая працуе над тым, каб інтэрнэт быў адкрыты і гасцінны для ўсіх. І нам патрэбна ваша дапамога. Далучаючыся да нашай супольнасці, вы можаце дапамагчы ў развіцці інавацый, павысіць адказнасць і давер, і зрабіць Інтэрнэт лепшым месцам для ўсіх.
![](https://www.mozilla.org/media/img/contribute/contribute-hero-composition.92893801688e.jpg)
Як вы можаце зрабіць унёсак…
![](https://www.mozilla.org/media/img/contribute/contribute-card-translate-lg.cb9f7dd0baec.png)
Перакладайце змесціва
Інтэрнэт глабальны толькі тады, калі яго разумеюць паўсюль. Дапамажыце нам перакласці прадукты і вэб-сайты Mozilla на сваю мову.
![](https://www.mozilla.org/media/img/contribute/contribute-card-contribute-lg.cc587d657736.png)
Укладайце кодавую базу Mozilla
Актыўна ўдасканальвайце прадукты Mozilla, робячы свой уклад у розныя магчымасці для распрацоўкі.
![](https://www.mozilla.org/media/img/contribute/contribute-card-support-lg.5bd7fa6b448a.png)
Індывідуальна і арганізоўваючы мерапрыемствы
Дапамажыце зрабіць прадукты Mozilla простымі ў выкарыстанні. Адказвайце на пытанні на форумах супольнай падтрымкі Mozilla.
![](https://www.mozilla.org/media/img/contribute/contribute-card-community-lg.2922128ead02.png)
Далучайцеся да супольнасці
Хочаце больш актыўна ўдзельнічаць у згуртаванні Mozilla? Азнаёмцеся з усімі магчымасцямі для валанцёраў на нашым партале супольнасці.
Наша місія
Наша місія — забяспечыць, каб Інтэрнэт быў глабальным грамадскім рэсурсам, адкрытым і даступным для ўсіх і кожнага. Інтэрнэтам, які сапраўды ставіць людзей на першае месца, дзе людзі могуць фарміраваць свой уласны вопыт і быць моцнымі, незалежнымі і абароненымі.
![](https://www.mozilla.org/media/img/contribute/contribute-madeby-feature.95350377ef77.jpg)
Зроблена такімі ж захопленымі людзьмі, як вы
Калі вы ўносіце ўклад у Mozilla, вы становіцеся часткай сусветнай супольнасці, якая складаецца з людзей з усяго свету, якія вераць, што ўсе мы адыгрываем сваю ролю ў забеспячэнні таго, каб Інтэрнэт заставаўся сілай дабра.
Мы лічым, што супрацоўніцтва з супольнасцю жыццёва важнае для развіцця інтэрнэту — разнастайнага, інавацыйнага і падсправаздачнага людзям, якім ён найбольш патрэбны. Незалежна ад таго, ці маеце вы вопыт у галіне інфармацыйных тэхналогій, арганізацыі супольнасці, ці толькі камп'ютар і трохі вольнага часу, вы можаце дапамагчы нам зрабіць Інтэрнэт лепшым.