Дадатак да маніфесту Mozilla
Мы - за здаровы Інтэрнэт
Адкрыты, глабальны інтэрнэт - наймагутнейшы з вядомых нам рэсурсаў камунікацыі і супольнай працы. Ён увасабляе нашы найглыбейшыя надзеі на прагрэс чалавецтва. Ён дае новыя магчымасці, каб вывучаць і будаваць пачуццё агульнай чалавечнасці, вырашаць надзённыя праблемы людзей ва ўсім свеце.
Цягам апошняга дзесяцігоддзя наша надзея споўнілася ў многіх адносінах. Таксама мы бачылі, як моц інтэрнэту выкарыстоўвалі для павелічэння разладу, распальвання жорсткасці, пашырэння нянавісці і наўмыснага маніпулявання фактамі і рэчаіснасцю. Мы навучыліся, што мусім яўна акрэсліваць свае погляды на чалавечы досвед у інтэрнэце. Вось яны.
- Мы выступаем за інтэрнэт, які ўключае ўсіх людзей на Зямлі — у якім дэмаграфічныя характарыстыкі асобы не ўплываюць на доступ да сеціва, магчымасці, і якасць досведу.
- Мы выступаем за інтэрнэт, які прасоўвае павагу ў зносінах, людскую годнасць і індывідуальнасць выяўлення.
- Мы выступаем за інтэрнэт, які падтрымлівае крытычнае мысленне, аргументаваныя дыскусіі, супольныя веды і правераныя факты.
- Мы выступаем за інтэрнэт, які спрыяе супрацоўніцтву паміж рознымі супольнасцямі, якія разам робяць агульную справу.
Нашы 10 Прынцыпаў
-
Прынцып 1
Інтэрнэт — гэта неад'емная частка сучаснага жыцця, ключавы кампанент у адукацыі, зносінах, супрацоўніцтве, бізнесе, забавах і грамадстве ў цэлым.
-
Прынцып 2
Інтэрнэт з'яўляецца глабальным грамадскім рэсурсам, які павінен заставацца адкрытым і даступным.
-
Прынцып 3
Інтэрнэт павінен узбагачаць жыццё кожнага чалавека.
-
Прынцып 4
Бяспека і прыватнасць людзей у інтэрнэце маюць асноватворнае значэнне і не могуць разглядацца як другарадныя моманты.
-
Прынцып 5
Людзі павінны мець магчымасць фарміраваць інтэрнэт і сваё знаходжанне ў ім.
-
Прынцып 6
Эфектыўнасць інтэрнэту як публічнага рэсурсу залежыць ад сумяшчальнасці (пратаколаў, фарматаў дадзеных, зместу), наватарства і дэцэнтралізацыі работы па развіццю інтэрнэту ва ўсім свеце.
-
Прынцып 7
Свабоднае праграмнае забеспячэнне і адкрыты праграмны код спрыяюць развіццю інтэрнэту ў якасці грамадскага рэсурсу.
-
Прынцып 8
Празрыстасць дзейнасці супольнасцяў спрыяе сумеснай працы, павышае адказнасць і давер.
-
Прынцып 9
Камерцыйны ўдзел у развіцці інтэрнэту дае вялікую выгаду; пры гэтым важна выканаць баланс паміж камерцыйным прыбыткам і грамадскай карысцю.
-
Прынцып 10
Павелічэнне грамадскіх аспектаў карысці інтэрнэту з'яўляецца важнай задачай, вартай выдаткаў часу і ўвагі.